У Брэсцкім раёне пададзена 15 заявак на правядзенне пікетаў
Ініцыятыва правядзення гэтых акцый належыць мясцовым актывістам Беларускай партыі левых “Справядлівы свет”, якія спрабуюць з дапамогай пікетаў звярнуць увагу грамадскасці і ўладаў да шматлікіх лакальных праблемаў.
Усе пікеты плануецца правесці 17 сакавіка ў дазволеных уладамі месцах у розных населеных пунктах Брэсцкага раёну. Пры гэтым старшыня раённай патыйнай арганізацыі Анатоль Новік ужо папярэдзіў, што заяўкі вельмі добра падрыхтаваныя і цалкам адпавядаюць беларускаму заканадаўству, таму ў выпадку забароны акцый рашэнне абавязкова будзе абскарджвацца ў судзе і пракуратуры.
Варта нагадаць, што ў лютым 2012 года ўлады адмовілі
актывістам “Справядлівага свету” у магчымасці правядзення трох пікетаў у
Брэсцкім райне супраць збяднення насельніцтва, спаслаўшыся на парушэнні пры
афармленні і падачы заявак.