viasna on patreon

Баранавіцкі гарвыканкам адмовіўся мяняць свае рашэнні аб масавых мерапрыемствах

2012 2012-03-01T17:16:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/baranavichy-vykankam.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Баранавіцкі гарвыканкам

Баранавіцкі гарвыканкам

Баранавіцкая ініцыятыўная група па зменах у парадак правядення масавых мерапрыемстваў атрымала 1 сакавіка пісьмовы адказ гарвыканкама на свой калектыўны зварот. У лісце за подпісам намесніка старшыні гарвыканкама паведамляецца, што выканаўчая ўлада супраць зменаў парадку правядзення масавых мерапрыемстваў на тэрыторыі горада Баранавічы. У лютаўскім калектыўным звароце, пад якім падпісалася 56 грамадзян горада, прапаноўвалася гарвыканкаму пераглядзець свае рашэнні ад 16 чэрвеня 2009 года № 1497 і ад 5 кастрычніка 2009 года № 2497 па іх дэбюракратызацыі. Аўтары ініцыятывы і збору подпісаў Рыгор Макарэвіч і Рыгор Грык паведамілі, што сэнс прапанаваных зменаў быў у тым, каб ліквідаваць працэдуры беспадстаўнай бюракратычнай валакіты пры заключэнні дамоваў з міліцыяй, хуткай дапамогай і спецаўтабазай.

- Мы прапанавалі, каб гэтыя копіі дамоваў арганізатары масавых мерапрыемстваў прадстаўлялі на працягу пяці дзён да даты правядзення мерапрыемства пры прыняцці станоўчага рашэння аб правядзенні масавага мерапрыемства. Аднак гарвыканкам палічыў, што прапанаваныя змены прывядуць да парушэння дзеючага заканадаўства Рэспублікі Беларусь, таму яны і адмовілі нам,- адзначыў Рыгор Грык.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства