viasna on patreon

Ад Івана Шылы даходзяць не ўсе лісты

2012 2012-03-01T17:21:25+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/shyla01.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

З трох лістоў, дасланых з Цэнтру ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсціна ў Мінску зняволенным маладафронтацам Іванам Шылам, да бацькоў маладзёна дайшлі толькі два. Лісты салігорскіх актывістаў, якія на знак салідарнасці напісалі словы падтрымкі свайму паплечніку, вярнуліся адпраўнікам назад з пазнакай “не пражывае”.

Па словах маці маладафронтаўца, пра колькасць дасланых лістоў у сваім апошнім паведамленні напісаў сам Іван. З гэтай нагоды салігорскія праваабаронцы нагадваюць, што права на перапіску ў зняволенні гарантуецца законам “Аб парадку і ўмовах утрымання асоб пад вартай”. Законам не абмяжоўваецца колькасць лістоў, якія атрымліваюцца і адпраўляюцца.

Адносна стану свайго здароўя ў апошняй сваёй вестцы маладзён паведаміў, што алергія, якая пачала абвастрацца напачатку зняволення, пасьля прыёму лекаў прайшла. “У камеры цёпла. З першых дзён давалі спальнік. Два разы хадзіў на шпацыр,” -  піша зняволенны актывіст Маладога Фронту.

Вызваліць Івана Шылу мусяць 4-га сакавіка ў 12:30. Гэтую інфармацыю бацькам маладафронтаўца пацвердзіла адміністрацыя ЦІП.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства