Міжнародная назіральная місія аб сітуацыі з адкліканьнем амбасадараў дзяржаў Еўрапейскага саюза з Рэспублікі Беларусь
Міжнародная назіральная місія Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі выступіла з заявай, у якой выказвае глыбокую занепакоенасьць сітуацыяй, якая склалася ў сувязі з прапановай з боку ўладаў Рэспублікі Беларусь кіраўніку Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза і амбасадару Рэспублікі Польшча выехаць з краіны і наступным адкліканьнем амбасадараў астатніх дзяржаў Еўрапейскага саюза. КМК таксама заклікае дзяржавы-ўдзельніцы АБСЕ ў бліжэйшы час выкарыстоўваць усе існуючыя магчымасьці для таго, каб дамагчыся ад уладаў Рэспублікі Беларусь вяртаньня да выкананьня раней прынятых на сябе міжнародных абавязацельстваў у сферы чалавечага вымярэньня, павагі да стандартаў і механізмаў АБСЕ
Заява
№ 11 "Аб сітуацыі з адкліканьнем амбасадараў
дзяржаў Еўрапейскага саюза з Рэспублікі Беларусь»
Дзейнічаючы
па даручэньні Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў
Беларусі (КМК), які аб'ядноўвае прадстаўнікоў нацыянальных і міжнародных
няўрадавых арганізацый прасторы АБСЕ,
ажыццяўляючы
маніторынг агульнай сітуацыі з захаваньнем фундаментальных правоў чалавека ў
Рэспубліцы Беларусь,
падкрэсліваючы,
што правы чалавека з'яўляюцца прадметам прамой і законнай заклапочанасьці
міжнароднай грамадзянскай супольнасьці;
заклікаючы
ўлады Беларусі прытрымлівацца ўзятых на сябе міжнародных абавязацельстваў у
сферы правоў чалавека;
Міжнародная
назіральная місія выказвае глыбокую занепакоенасьць сітуацыяй, якая
склалася ў сувязі з прапановай з боку ўладаў Рэспублікі Беларусь кіраўніку
Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза і амбасадару Рэспублікі Польшча выехаць з
краіны і наступным адкліканьнем амбасадараў
астатніх дзяржаў Еўрапейскага саюза. Відавочна,
што гэтыя падзеі прывядуць да паслабленьня міжнароднай прысутнасьці ў краіне і
скарачэньню магчымасцяў для міжнароднага кантролю за выкананьнем Беларуссю
абавязацельстваў у сферы чалавечага вымярэньня, што можа спрыяць далейшаму
пагаршэньню сітуацыі з правамі чалавека і вяршэнствам права.
У сувязі з гэтым
Міжнародная назіральная місія:
1. Ізноў
звяртае ўвагу на тое, што рэкамендацыі міжнародных інстытутаў па правах
чалавека і вяршэнства права, у прыватнасьці, даклада Маскоўскага механізму
АБСЕ, па-ранейшаму не выконваюцца ўладамі Беларусі;
2. Заклікае
дзяржавы-ўдзельніцы АБСЕ ў бліжэйшы час выкарыстоўваць усе існуючыя магчымасці
для таго, каб дамагчыся ад уладаў Рэспублікі Беларусь вяртаньня да выкананьня
раней прынятых на сябе міжнародных абавязацельстваў у сферы чалавечага вымярэньня,
павагі да стандартаў і механізмаў АБСЕ, а таксама аднаўленьня работы ў
Рэспубліцы Беларусь офіса АБСЕ
і пашырэньня яго мандата, роўна як і мандатаў існуючых прадстаўніцтваў іншых
міжурадавых арганізацый (ААН і Савета Еўропы);
3. Лічыць
неабходным у дадзены момант узмацніць кантроль за выкананьнем правоў чалавека ў
краіне з боку амбасадаў іншых дзяржаў, прадстаўленых у Беларусі, перш за ўсё,
дзяржаў-удзельніц АБСЕ, якія прынялі на сябе ў адпаведнасьці з Заключным
Хельсінскім актам абавязацельства ажыццяўляць міжнароднае назіраньне за
сітуацыяй у сферы чалавечага вымярэньня ;
4. Звяртаецца
да няўрадавых арганізацый рэгіёну АБСЕ з заклікам аказаць максімальна магчымую
падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці і праваабаронцам, роўна як і
міжнародным арганізацыям, якія прыкладаюць намаганьні па прасоўваньні і абароне
правоў чалавека ў Беларусі, а таксама павялічваць сваю ўласную прысутнасьць у
краіне.
29 лютага 2012
Кіраўнік
Місіі
Андрэй Юраў