Севярынец адмаўляецца працаваць у нядзелю
https://spring96.org./be/news/50444
2012
2012-03-02T23:50:00+0300
2012-03-02T23:50:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/seviarynec-1.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Як шчыры вернік, Павел Севярынец адмаўляецца працаваць у нядзелю. Ён спадзяецца ўладзіць з гаспадаром пытанне аб выходным дні 11 сакавіка. Павел лічыць здзекам для мільёна ўвацаркоўленых хрысціян перанос працоўнага дня на нядзелю.
-Зараз Вялікі пост для хрысціянаў, і указ Лукашэнкі – проста выклік, гэта зроблена дэманстратыўна. Лукашэнка ведае пра рэакцыю цэркваў, і калі ён не адмяняе свайго ўказу – гэта проста выклік, - кажа Павел Севярынец.
Нагадаем, у Беларусі працоўны дзень з пятніцы, 9 сакавіка, пераносіцца на нядзелю -- 11 сакавіка. Адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 1 сакавіка.