viasna on patreon

Студэнтаў Акадэміі кіраваньня высяляюць з інтэрнату на 2 дні

2006 2006-09-15T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня ў ПЦ "Вясна" прыйшло пісьмо наступнага кшталту:

Учора, 14 верасьня ў інтэрнаце №2 Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце РБ па вуліцы Сурганава зьявілася абява, якая ўзьняла панічныя настроі сярод студэнцтва.
"Увага!!! Пражываючым у інтэрнаце №2!
Праводзіцца плянавая санітарная апрацоўка месцаў агульнага карыстаньня, кухняў, калідораў, падсобных памяшканьняў інтэрнату.
Просьба да ўсіх, хто пражывае тут, пакінуць інтэрнат 15 верасьня 2006 г. да 18  00.
Вяртаньне ў інтэрнат 17 верасьня пасьля 15  00.
Пытаньне пра вызваленьне ад заняткаў узгоднена.
Заг. Інтэрната №2 Л.Н.Андросева"

Адначасова па ўнутрыінтэрнатаўскім радыё прагучала паведамленьне прыкладна таго ж зьместу, што і тэкст загаду.
Лягічныя пытаньні: Што за "санітарная апрацоўка"? Чаму студэнтаў прымушаюць шукаць сабе часовы прытулак ці ехаць дахаты?? Дзе сапраўдная прычына тэрміновага высяленьня 500 студэнтаў???
Адказ на першае пытаньне прыходзіць даволі хутка. Кожнае лета ў інтэрнаце №2 Акадэміі кіраваньня праходзіць глябальная санітарная чыстка: на працягу жніўня ў кожным кутку будынка вытраўляюць пацукоў, тараканаў, прусакоў. Прайшло ўсяго 2 тыдні, як студэнты Акадэміі кіраваньня засяліліся ў інтэрнат№2  і тут нечакана спатрэбілася "санітарная апрацоўка".
Прыкладна тое ж самае адбывалася паўгады таму падчас выбараў прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь: тады студэнтаў Акадэміі вызвалялі ад заняткаў на ўвесь тыдзень пры ўмове датэрміновага галасаваньня і адезду дахаты... Што ж на гэты раз?
Сярод студэнтаў ходзіць толькі адна чутка-тлумачэньне: такі загад прымеркаваны да "Вялікага джынсавага фэсту", які мае адбыцца на Плошчы Бангалор 16 верасьня 2006 года з 16  00 да 20  00. Нягледзечы на тое, што мерапрыемства цалкам ДАЗВОЛЕНАЕ Менгарвыканкамам, Акадэмія кіраваньня вырашыла засьцерагчы сваіх студэнтаў ад "апазыцыйнага" канцэрту і мітынгу такім вось шляхам...
...І толькі што паступіла інфармацыя, што прарэктар па ідэалягічнае працы Акадэміі выклікае да сябе "небясьпечных" студэнтаў і тлумачыць ім, што "той, хто прыме ўдзел у "Джынсавым фэсьце", будзе адлічаны з Акадэміі". Студэнты спадзяюцца, што гэта ўсяго толькі пагрозы...

Адрэса Інтэрнату №2 Акадэміі кіраваньня пры прэзідэнце: вул.Сурганава, 47/4
Адрэса Акадэміі кіраваньня: вул.Маскоўская, 17

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства