viasna on patreon

Пікетаваць супраць збяднення людзей забаранілі

2012 2012-03-07T19:41:19+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/gruk-baran.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Грамадскі актывіст Рыгор Грык 7 сакавіка атрымаў ліст № 01-15/168 за подпісам намеснікама старшыні гарвыканкама Дз. Касцюкевіча. У ім паведамляецца, што Баранавіцкі гарвыканкам не дае дазвол на правядзенне пікету 25 сакавіка ў старым парку горада. Падчас пікета Рыгор Грык хацеў выказаць пратэст супраць збяднення людзей у сувязі з ростам цэнаў на тавары і паслугі. У адказе чыноўніка сказана, што заява Рыгора Грыка парушае артыкул 5 Закона Рэспублікі Беларусь ад 30.12.1997 № 114-З “Аб масавых мерапрыемствах” (у рэдакцыі Закона РБ ад 08.11.2011 № 308-З).

Планавалася, што ў пікеце возьмуць удзел 3 чалавекі.

Раней Баранавіцкі гарвыканкам таксама забараніў пікеты, якія планавалі правесці грамадскія актывісты Мікалай Чарнавус, Віктар Сырыца, Сяргей Гоўша, Рыгор Макарэвіч, Віктар Цяпін.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства