Акцыя ад «Свабоднага рэгіёну» у Наваполацку (фота)
https://spring96.org./be/news/50544
2012
2012-03-07T19:53:00+0300
2012-03-07T19:53:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/navapolack-akcija-palit-1.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Яўген Парчынскі, Алег Казьянін і Юры Шарафановіч, актывісты наваполацкага «Свабоднага рэгіёну», правялі 7 сакавіка акцыю ў падтрымку палітвязняў.
У горадзе на афішных тумбах былі расклееныя партрэты Мікалая Статкевіча і Андрэя Саннікава, а таксама ўлёткі, якія заклікалі да байкоту маючых адбыцца парламенцкіх выбараў. Частка ўлётак была прысвечана аналізу «дасягненняў» рэспублікі за час кіравання Аляксандра Лукашэнкі.
Дадзеная акцыя, па словах арганізатараў, была заклікана інфармаваць жыхароў горада пра сітуацыю з палітвязнямі і агульную сітуацыю ў краіне.