viasna on patreon

Алесь Бяляцкі - як літаратуразнаўца (відэа)

2012 2012-03-08T15:17:03+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

К 50-годдзю старшыні ПЦ "Вясна" Алеся Бяляцкага сябры і калегі палітвязня рыхтуюць да выдання кнігу, у якую ўвойдуць ягоныя літаратуразнаўчыя тэксты розных гадоў - пра Францішка Аляхновіча, пра Антона Навіну, пра Адама і Максіма Багдановічаў, пра каталіцкіх паэтаў, пра вершы Янкі Купалы і пра Анатоля Сыса.

Як вядома, Алесь Бяляцкі па адукацыі філолаг і літаратуразнаўца. Пасля заканчэння аспірантуры ён нядоўгі час працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам Музея гісторыі беларускай літаратуры. У хуткім часе быў абраны дырэктарам Літаратурнага музея Максіма Багдановіча ў Мінску, які ўзначальваў амаль 10 год (1989-1998).

На аснове кандыдацкай дысертацыі ў 1991 годзе выйшла кніга-манаграфія Алеся Бяляцкага “Літаратура і нацыя”. Сёлета яна ўключана ў спіс прэтэндэнтаў на атрыманне суб’ектыўнай літаратурнай прэміі Адама Глобуса “Залатая літара 2011”, якая традыцыйна ўручаецца 25 сакавіка ў адной з менскіх кавярняў. Галасаванне праходзіць на старонцы Адама Глобуса ў LiveJournal.

Алесь Бяляцкі - як літаратуразнаўца (відэа)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства