Міліцыя перашкодзіла гомельскім актывістам павіншаваць мінакоў з 8 сакавіка (відэа)
https://spring96.org./be/news/50555
2012
2012-03-09T11:34:12+0300
2012-03-09T11:34:12+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/uletka-antualkagol.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
А дванаццатай гадзіне 8 сакавіка ля цэнтральнага ўнівермагу Гомеля актывісты руху «Наша альтэрнатыва» распачалі сваю акцыю ў рамках кампаніі «Хопіць піць - трэба жыць!». Кастусь Жукоўскі, Зміцер Карашкоў, Васіль Такарэнка і Андрусь Цянюта віншавалі мінакоў з Міжнародным жаночым днём і раздавалі святочныя паштоўкі антыалкагольнай тэматыкі.
Але хутка да актывістаў падышлі міліцыянты і людзі ў цывільным. Яны сталі перашкаджаць правядзенню акцыі. Як паведаміў Жукоўскі, ягоную непаўнагадовую дачку, што была разам з ім, міліцыянты штурхнулі, а Васіля Такарэнку затрымалі.
Міліцыя перашкодзіла гомельскім актывістам павіншаваць мінакоў з 8 сакавіка (відэа)