Гарадзенскія праваабаронцы павіншавалі Андрэя Саннікава
https://spring96.org./be/news/50558
2012
2012-03-09T12:35:57+0300
2012-03-09T12:35:57+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/sannikau-1.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
8 сакавіка гарадзенскія праваабаронцы павіншавалі палітычнага зняволенага Андрэя Саннікава з Днём народзінаў. Адзін з ініцыятараў Раман Юргель з БХК, які дасылаў Саннікаву тэлеграму, адзначыў: “Гэта справа маральнай падтрымкі, мяркую, што грамадства не павінна быць абыякавым да лёсу палітвязняў і выяўляць сваю салідарнасць”. Гарадзенскія праваабаронцы з “Вясны” і БХК выказалі падтрымку родным Андрэя Саннікава, а таксама спадзяванне, што наступны Дзень нараджэння палітык адзначыць на волі сярод сваякоў і блізкіх сяброў.