Міжнародная акцыя “Вольная Беларусь” пройдзе 18 сакавіка
На 18 сакавіка прызначана правядзенне агульнаеўрапейскай акцыі "Вольная Беларусь", якую ўжо сёмы год запар ладзяць Маладыя Еўрапейскія Федэралісты (JEF).
Паводле арганізатараў, мэта акцыі – выказаць пратэст і павялічыць дасведчанасць пра апошнюю пакінутую дыктатуру на еўрапейскім кантыненце. “Пачынаючы з моманту прыходу да ўлады ў 1994 годзе, прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка прыгнятае волю свайго народа і ігнаруе яго голас”,- заяўляюць арганізатары акцыі. Сёлета мэта акцыі "Вольная Беларусь" - "Кажы Гучней За Дэмакратыю ў Беларусі".
Арганізатары акцыі запрашаюць усіх ахвочых прыцягнуць увагу да падзеяў у Беларусі, а таксама дадаць свой унёсак да адзінай і вольнай Еўропы.
Больш падрабязную інфармацыю пра акцыю "Вольная Беларусь" і пра тое, як прыняць у ёй удзел, можна знайсці на сайце www.free-belarus.eu, на старонцы ў Facebook і мерапрыемстве.
Рэгістрацыя ўсіх дзеянняў адбываецца тут да 15 сакавіка 2012 года!
Па дадатковых пытаннях можна звяртацца па адрасе belarus@jef.eu
ці тэлефоне: +32 2 512 00 53