У Гародні пададзеная заяўка на правядзенне Дня Волі
https://spring96.org./be/news/50564
2012
2012-03-09T13:42:11+0300
2012-03-09T13:42:11+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Гарадзенскія прадстаўнікі трох дэмакратычных партый – АГП, БНФ і БСДГ падалі заяўку ў гарвыканкам на правядзенне 25 сакавіка ў горадзе мітынгу. Афіцыйны ліст падпісалі Юры Істомін, Вадзім Саранчукоў і Уладзімір Хільмановіч. Арганізатары мітынгу, улічваючы значнасць гістарычнай даты ў беларускай гісторыі, заяўляюць для правядзення Дня Волі цэнтральны гарадскі парк імя Жылібера. Асаблівых спадзяванняў, што заяўка будзе задаволеная гарадзенскай уладай няма, але дэмакратычныя партыі маюць на мэце шырокае інфармаванне грамадскасці пра Дзень Волі.