Віктар Парфёненка: Адбываецца сярэднявечнае інквізітарскае цкаванне ўсіх людзей з альтэрнатыўнай думкай (відэа)
https://spring96.org./be/news/50590
2012
2012-03-10T16:22:01+0300
2012-03-10T16:22:01+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Гарадзенскі журналіст Беларускага Радыё Рацыя Віктар Парфёненка апавядае пра пераслед з боку пракуратуры за ягоную прафесійную дзейнасць.
21 лютага ён быў выкліканы ў Гарадзенскую абласную пракуратуру, дзе атрымаў афіцыйнае папярэджанне за працу на замежнае СМІ без акрэдытацыі, а менавіта за супрацоўніцтва з Радыё Рацыяй. Між тым тры гады запар журналіст падаваў паперы на атрыманне такой рэгістрацыі, аднак кожны раз яму адмаўлялі ў гэтым праве: у 2009, 2010 і 2011 гадах. Зараз Віктар Парфёненка збіраецца чарговы, ужо чацвёрты раз, падаць паперы на афіцыйную акрэдытацыю ў МЗС.
Віктар Парфёненка: Адбываецца сярэднявечнае інквізітарскае цкаванне ўсіх людзей з альтэрнатыўнай думкай (відэа)