Баранавічы: скарга пракурору на парушэнне дэмакратычных працэдур
Баранавіцкі прадпрымальнік і грамадскі актывіст Мікалай Чарнавус накіраваў пракурору Брэсцкай вобласці Хмаруку С.К. скаргу на дзеянні намесніка пракурора А.Т. Точкі, у якой ён сцвярджае, што той груба парушыў закон РБ ад 18.07.2011 года № 300-З “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”. Прадпрымальнік лічыць, што намеснік пракурора адказаў зусім не па сутнасці пастаўленых пытанняў і таму не хоча бачыць парушэнняў заканадаўства пры правядзенні выбараў у Раду індывідуальных прадпрымальнікаў Баранавіцкага каапрынку.
Мікалай Чарнавус просіць пракурора Брэсцкай вобласці С.К. Хмарука: 1) апратэставаць вынікі правядзення сходу 18-20 снежня 2011 года па выбарах Рады прадпрымальнікаў Баранавіцкага каапрынку 2) прапанаваць Баранавіцкаму гарвыканкаму, пры напісанні адпаведнай заявы, выдзяліць памяшканне прадпрымальнікам для правядзення схода па выбарах сяброў Рады Баранавіцкага каапрынку.