viasna on patreon

У Брэсце збіраюць грошы ў падтрымку сям’і Сяргея Каваленкі

2012 2012-03-11T09:35:27+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kovalenko21-5.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Каваленка пасля працяглай галадоўкі

Сяргей Каваленка пасля працяглай галадоўкі

З ініцыятывай матэрыяльна дапамагчы сям’і віцебскага сябра КХП-БНФ, які ўжо больш за два месяцы трымае галадоўку за кратамі, выступілі ягоныя брэсцкія аднапартыйцы. Аднак непасрэдна ў зборы сродкаў бяруць удзел таксама прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і незалежныя журналісты.

За сабраныя грошы мяркуецца падтрымаць жонку і дзяцей Каваленкі, якія апынуліся ў цяжкім матэрыяльным становішчы.

Раней брэсцкія прадстаўнікі дэмакратычнага руху распачалі сумесныя малітвы за выратаванне жыцця Сяргея Каваленкі. Падчас багаслужэнняў яны жадаюць яму ўмацавання сіл і здароўя, але разам з тым моляцца за тое, каб Сяргей спыніў галадоўку, бо сваімі паводзінамі ён ужо пераканаў усіх, што моцны духам і не зломлены выпрабаваннямі, якія давялося перажыць.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства