viasna on patreon

Наваполацк: Дзмітрый Рыжычэнка падаў у суд на мясцовы тэлеканал «Вектар-TV»

2012 2012-03-11T09:30:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/ryzichenka-navapolack.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дзмітрый Рыжычэнка звярнуўся з пазовам да тэлекампаніі «Вектар-TV» у Наваполацкі гарадзкі суд. Малады чалавек лічыць, што сюжэт, паказаны на гэтым мясцовым тэлеканале 24 лютага і прысвечаны дзейнасці «ультраправай моладзевай групы», зневажае яго годнасць і змяшчае паклёпніцкія звесткі.

Практычна палова дадзенага відэасюжэту была прысвечана менавіта Дзмітрыю Рыжычэнка. У прыватнасці, у праграме было паведамлена, што Дзмітрый належыць да «прафашыстоўскай» арганізацыі «Сумленне-18», дарэчы, зарэгістраванай у Наваполацкім гарвыканкаме, і што ён нібыта просіць палітычнага прытулку.

У заяве малады чалавек патрабуе ад канала абвяржэння ў тэлеэфіры і маральную кампенсацыю.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства