viasna on patreon

Так “добраўпарадкуюць” могілкі ў Дзярэчыне (фота)

2012 2012-03-11T16:04:54+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/mogilki-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У гэтыя дні работнікі мясцовага сельска-вытворчага кааператыва “Галынка” Зэльвенскага раёна “добраўпарадкуюць” старыя яўрэйскія могілкі ў вёсцы Дзярэчын. Яны пілуюць на могілках дрэвы, якія проста падаюць на надмагільныя помнікі, крыжы, магілы. Работнікі не звяртаюць увагі на тое, што дрэвы наносяць шкоду магілам.

Старыя яўрэйскія помнікі ў Дзярэчыне існуюць некалькі стагоддзяў. У 1878 годзе ў гэтым мястэчку жыло 1725 яўрэеў, а ў 1920-х гадах іх там налічвалася 1346 чалавек. Калі паміралі яўрэі, іх хавалі на гэтых старых яўрэйскіх могілках. І сёння ўнукі і праўнукі былых дзярэчынскіх яўрэяў, калі наведаюць могілкі ў Дзярэчыне, то яны ўбачаць даволі сумны малюнак, дзе многія камяні з надпісамі, магілы іх продкаў  ад падзення дрэў,моцна пахіленыя, зрушаныя, увагнаныя ў зямлю, пашкоджаныя.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства