viasna on patreon

Дэпутаты Еўрапарламента выступаюць супраць правядзеньня ЧС па хакеі ў Беларусі

2012 2012-03-12T11:44:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/hockey-stop-2012.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Двойчы чэмпіён свету па хакеі, дэпутат Еўрапарламента ад Славакіі Петэр Шцясны, уключаны ў Залу хакейнай славы, выступіў супраць правядзення ЧС па хакеі ў Беларусі. Ён сумесна з еўрадэпутатам Марэкам Мігальскім запусціў анлайн-збор подпісаў пад адпаведным зваротам у Міжнародную федэрацыю хакея ў Швейцарыі.
«Рэжым Лукашэнкі не павінен быць узнагароджаны прэстыжам, звязаных з правядзеньнем у 2014 годзе Міжнароднага чэмпіянату па хакеі, у той час як яго грамадзяне знаходзяцца ў турме за ўдзел у мірных акцыях у абарону сваіх мінімальных палітычных свабод», - гаворыцца ў петыцыі.
«Мы патрабуем ад Міжнароднай федэрацыі хакея адмяніць іх рашэнне аб правядзеньні міжнароднага чэмпіянату ў Беларусі ў 2014 годзе, калі Аляксандр Лукашэнка, які ўжо даўно кантралюе ўлада дыктатар гэтай краіны, не адпусціць усіх палітвязняў і не ўвядзе мараторый на сьмяротнае пакараньне», - заяўляюць еўрадэпутаты.
Арганізатары акцыі звяртаюцца да ўсіх з просьбай падтрымаць ініцыятыву. Гэта можна зрабіць, адправіўшы ліст у Міжнародную федэрацыю хакея і нацыянальныя федэрацыі або падтрымаўшы петыцыю онлайн на сайце Change.org.
Старонка акцыі на Фэйсбуку - http://www.facebook.com/pages/World-Dictatorship-Championship-in-Belarus-2014/310237295705457

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства