На 10 сутак адміністратыўнага арышту асуджаны Вячаслаў Сіўчык
Разгляд справы Вячаслава Сіўчыка адбываўся ў новым будынку суду Цэнтральнага раёну Менску на вуліцы Кірава – раней у ім знаходзіўся Беларускі гуманітарны ліцэя імя Якуба Коласа.
Спадар Сіўчык быў затрыманы у сакавіку ў намётавым лягеры на Плошчы, але са спэцпрымальніка яго даставілі ў шпіталь, бо ён скардзіўся, што быў моцна зьбіты. Пасьля ён знаходзіўся за мяжой, а тым часам 19 траўня судзьдзя Цэнтральнага райсуду Аляксей Бычко прыняў рашэньне аб адміністрацыйным арышце Вячаслава Сіўчыка на 10 сутак.
12 верасьня ён быў затрыманы ў цэнтры Менску і зьмешчаны ў турму на Акрэсьціна. На мінулым тыдні выканаўца абавязкаў старшыні Менскага гарадзкога суду адмяніў рашэньне суду ніжэйшай інстанцыі, паводле якога Вячаслаў Сіўчык быў пакараны 10-сутачным арыштам, і перадаў справу Вячаслава Сіўчыка іншаму судзьдзі Цэнтральнага раёну. Аднак 18 верасьня судзьдзя Цэнтральнага раёну Менску Іна Шэйко зноў пакарала актывіста 10-сутачным арыштам.
Як паведаміла Радыё свабода, Вячаслаў Сіўчык і ягоная адвакатка Вера Страмкоўская будуць абскарджваць прысуд у гарадзкім судзе Менску.