viasna on patreon

Здымачную групу Шведскага тэлебачання пратрымалі ў пастарунку 3 гадзіны

2012 2012-03-12T23:06:46+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Журналістаў затрымалі 12 сакавіка ў цэнтры Мінска.

Затрыманне адбылося пасля 17-й гадзіны на плошчы Незалежнасці, дзе здымачная група SVT (аператар Свен Бергман, карэспандэнт Олаф Крыстаферсан і прадзюсар Ізабэль Сомэрфельд) планавала зняць інтэрв’ю з удзельнікам “маўклівых” акцый пратэсту Раманам Пратасевічам.

Разам з тэлевізійшчыкамі былі карэспандэнт радыёстанцыі “Русcкая служба новостей” у Беларусі Уладзімір Чудзянцоў і сябра ГА “БАЖ” Ілля Кузняцоў, якія суправаджалі групу

“Як толькі пачаліся здымкі, пад’ехаў міні-вэн з міліцыянтамі, нас усіх пасадзілі ў машыну і сказалі, што вязуць для праверкі дакументаў у Маскоўскі РУУС”, - распавёў прэс-службе ГА “БАЖ” Ілля Кузняцоў па дарозе ў пастарунак. Ён паведаміў, што замежныя калегі маюць афіцыйную акрэдытацыю ў Беларусі.

Сувязі з затрыманымі не было да 20.00. У Маскоўскім РУУС, куды датэлефанаваўся намеснік старшыні ГА "БАЖ" Андрэй Бастунец, дзяжурны традыцыйна заяўляў, што да іх нікога не прывозілі, але, маўляў, міліцыянты маюць поўнае права каго заўгодна затрымліваць для высвятлення асобы.  

Пасля 20.00 Ілля Кузняцоў выйшаў на сувязь і паведаміў, што ўсе затрыманыя на волі. У пастарунку ў журналістаў перапісалі ўсе дадзеныя і скапіявалі адзняты імі відэаматэрыял.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства