viasna on patreon

Нападкі на пратэстантаў з’явіліся і ў шклоўскай раёнцы

2012 2012-03-13T12:07:06+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/pratestanty_-_poland_no1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Артыкул пад назвай “Они решительно отвергают Пресвятую Троицу», у якім рэзкай крытыцы падвяргаюцца неназваныя рэлігійныя арганізацыі, “якія з’явіліся ў нашай краіне ў сярэдзіне 90-х гадоў мінулага века з асаблівай місіяй – “прымусіць паверыць у свайго Бога”, надрукаваны ў апошнім нумары шклоўскай раённай газеты “Ударны фронт”. Артыкул падпісаны Аляксеем Івановым і размешчаны таксама і на інтэрнэт-сайце выдання.

Па тэксту артыкул амаль нічым не адрозніваецца ад аналагічных, надрукаваных пад рознымі назвамі ў шэрагу раёнак Магілёўшчыны напрыканцы лютага. Паказальна, што аўтарамі тэкста кожны раз называюцца іншыя людзі, і змяшчаецца ён у газетах пад рознымі рубрыкамі.

У артыкуле “Аляксея Іванова” зневажаюцца неназваныя прапаведнікі, якія: “Вербуя новых членов своих организаций, нарушают свободу воли, дарованную человеку Богом. Где еще возможно такое, чтобы по домам ходили иноверцы и отвращали людей от религии, традиционной для данного народа”?

Называе невядомы аўтар і мэту, з якой гэтыя прапаведнікі прыйшлі ў нашу краіну: “Кто же ОНИ такие и откуда пришли?  Да вы не ошиблись – ИХ создали именно там, «за океаном» для духовного разложения нас”…

Між тым у артыкуле 31 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь гаворыцца:

“Кожны мае права самастойна вызначаць свае адносiны да рэлiгii, асабiста або сумесна з iншымi вызнаваць любую рэлiгiю або не вызнаваць нiякай, выказваць i распаўсюджваць перакананнi, звязаныя з адносiнамi да рэлiгii, удзельнiчаць у адпраўленнi рэлiгiйных культаў, рытуалаў, абрадаў, не забароненых законам”.

Застаецца нагадаць, што ў нашай краіне царква аддзелена ад дзяржавы. Незразумела, чаму артыкулы супраць пратэстанцкіх хрысціянскіх плыняў арганізавана з’яўляюцца ў газетах, якія фінансуюцца за кошт дзяржавы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства