viasna on patreon

Кіраўнік незалежнай прафсаюзнай суполкі “Граніту” абскарждвае сваё звальненне ў судзе

2012 2012-03-13T18:08:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/stahaevich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Алег Стахаевіч, якога абралі лідэрам новастворанага прафсаюза на прадпрыемстве "Граніт" у  Мікашэвічах, падаў пазоў у Лунінецкі раённы суд з патрабаваннем аднавіць яго на працы.
Адначасова актывісты незалежнай прафсаюзнай арганізацыі гэтага прадпрыемства накіравалі зварот у Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва РБ (якому непасрэдна падпарадкоўваецца "Граніт") з просьбай абавязаць кіраўніцтва прадпрыемства прадставіць памяшканне, каб была магчымасць зарэгістраваць прафсаюзную суполку.
Падзеі на “Граніце” пачалі разгортвацца напрыканцы мінулага года, калі больш за 200 рабочых прадпрыемства выйшлі з афіцыйнай прафсаюзнай арганізацыі і заявілі аб намеры стварыць першасную структуру Беларускага незалежнага прафсаюза. Кіраўніцтва “Граніта” перашкаджае магчымасці легалізаваць дзейнасць новай суполкі і адначасова аказвае ціск на актывістаў незалежнага прафсаюзнага руху: акрамя Алега Стахаевіча працу згубіла Людміла Ліцвінка.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства