viasna on patreon

Дашкевіч чарговы раз змешчаны ў штрафны ізалятар

2012 2012-03-14T17:10:14+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Паводле адміністрацыі папраўчай установы, старшыня Маладога Фронту адмаўляецца выконваць законныя патрабаванні ахоўнікаў. Паплечнікі ж Дашкевіча заяўляюць пра правакацыю супраць свайго лідара.

Паводле нявесты актывіста Настассі Палажанкі, яшчэ ў мінулым сваім лісце Дашкевіч рыхтаваўся да такога развіцця падзеяў і не выключаў новага змяшчэння ў штрафны ізалятар. Там лідара Маладога фронту наведала адвакат.

– Сустракаўся адвакат з Дашкевічам. Стала вядома, што Дашкевіч зноў знаходзіцца ў ШІЗА. Невядома канкрэтная прычына, адмаўляюцца гаварыць, тлумачаць, што Дашкевіч адмаўляецца выконваць іхныя патрабаванні. Пакуль нават невядома, на які тэрмін змешчаны. Літаральна ў кожным лісце ён пісаў, рыхтуйцеся, што назад вярнуся ў ШІЗА.

Гэта ўжо трэцяе за некалькі апошніх месяцаў змяшчэнне Зміцера Дашкевіча ў штрафны ізалятар Глыбоцкай калоніі.

Паводле Настассі Палажанкі, адміністрацыя калоніі ў гэты раз ізноў не дала адвакату паразмаўляць са зняволеным сам-насам. Размова адбывалася праз шкло ў прысутнасці супрацоўніка адміністрацыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства