viasna on patreon

Гары Паганяйлу зрабілі невыязным па суду, якого не было

2012 2012-03-15T15:52:14+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Менавіта такую прычыну забароны назвалі юрысту БХК у аддзеле па грамадзянстве і міграцыі.

Напярэдадні запланаванай паездкі за мяжу юрыст Беларускага Хельсінскага камітэта Гары Паганяйла наведаў аддзел па грамадзянстве і міграцыі, дзе дамогся, каб яго прозвішча параверылі па базе невыязных. Менавіта дамогся, бо для таго, каб яго “прабілі” па базе і выдалі адпаведную даведку, юрысту давялося ісці да начальніка аддзела і пагражаць напісаннем скаргі.

Тое, што ў выніку ён апынуўся невыязным юрыста не здзівіла. Навіной стала прычына забароны на выезд за межы Беларусі.

Гары Паганяйла: “У дакуменце пазначана, што звесткі ў банк дадзеных прадастаўленыя Міністэрствам юстыцыі. На падставе адпаведнай справы аб банкрутстве, па якім я з’яўляюся патэнцыйным даўжніком. Рашэнне прынята невядомым мне пакуль судом 5.03.2012 года. І акурат зараз я накіроўваюся ў Міністэрства юстыцыі, каб атрымаць звесткі, якія суд прадаставіў такія звесткі і азнаёміцца з імі. Бо мяне не выклікалі ні ў які суд і ніякіх спраў датычна сябе не ведаю!”.

Юрыст сцвярджае, калі б такі суд сапраўды быў, то яго, як асноўнага адказчыка мусілі на яго запрасіць, паведаміць наконт прынятага рашэння, а ён можа яго абскарджваць ці прымаць іншыя дзеянні згодна з працэдурай. Нічога гэтага не было.

Паганяйла не выключае, што ў Мінюсце ён не атрымае ніякай інфармацыі ні пра суд, які нібыта над ім праходзіў, ні адказу на тое, хто ж насамрэч ўнёс яго ў спіс невыязных. І ў такім разе ўжо заўтра будзе падаваць у суд сам – на Міністэрства юстыцыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства