viasna on patreon

Баранавіцкая міліцыя шукае аўтара інфармацыі пра несанкцыянаваны мітынг

2012 2012-03-15T17:45:51+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/milicyja2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

15 сакавіка маёр міліцыі Віталь Дабрачынскі запрасіў грамадскага актывіста Віктара Сырыцу для размовы ў кабінет № 106 гарадскога аддзела міліцыі. Супрацоўніка ГАУС цікавіла пытанне: хто напісаў 28 снежня 2011 года на недзяржаўных сайтах пра несанкцыянаваны мітынг, які планаваў правесці прадпрымальнік Мікалай Чарнавус?

Справа ў тым, што 27 снежня 2011 года ён падаў у гарвыканкам пісьмовую заяву на правядзенне мітынгу, у якім быў запланаваны ўдзел каля 600 чалавек. Такім чынам Мікалай Чарнавус хацеў праінфармаваць прадпрымальнікаў і грамадскасць горада пра несумленныя снежанскія выбары Рады кааператыўнага кірмашу. 28 снежня інфармацыя пра гэта з’явілася на недзяржаўных інфармацыйных сайтах.

- Яны не змаглі прыцягнуць да адказнасці Мікалая Чарнавуса за дзейнасць ад імя ініцыятыўнай групы па стварэнні ГА “Кабзар”, таму цяпер пачалі шукаць магчымасць, каб пакараць за парушэнне Закона РБ “Аб масавых мерапрыемствах”, тлумачыць сітуацыю Віктар Сырыца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства