У Гомелі затрыманы актывіста АГП Андрэй Толчын
https://spring96.org./be/news/5081
2006
2006-09-20T10:00:00+0300
2006-09-20T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Як паведаміла Радыё Свабода, а 10-й раніцы на Давыдаўскім рынку ў Гомелі міліцыя затрымала актывіста АГП Андрэя Толчына. Ён раздаваў прадпрымальнікам ўлёткі аб праблемах дзейнасьці прыватных бізнэсоўцаў і існуючай сыстэме падаткаабкладаньня прадпрымальнікаў.
Спадара Толчына адвялі ў пункт падатковага кантролю, які разьмешчаны на рынку, дзьверы зачынілі на ключ знутры і не выпускалі актывіста нават у прыбіральню. Гэта доўжылася да таго часу, пакуль на рынак не прыехаў намесьнік начальніка Савецкага раённага адзьдзелу міліцыі горада. Ён патлумачыў, што міліцыя затрымала Толчына дзеля высьвятленьня асобы.