Дэпутаты гарсаветаў у Белаазёрску, Гарадку і Менску падалі заяўкі на правядзеньне пікетаў у падтрымку Алеся Чыгіра
Пікетаваньне плануецца праводзіць з 4 да 6 кастрычніка. 15 верасьня дэпутат Бабруйскага гарсавету настаўнік гісторыі Алесь быў пакараны Бабруйскім гарадзкім судом дзесяцьцю суткамі арышту за правядзеньне недазволенай акцыі 31 жніўня і непадпарадкаваньне ў гэты дзень супрацоўнікам міліцыі. Акцыю пратэсту настаўніка вымусіла правесьці адмова кіраўніцтва ўправы адукацыі мясцовага гарвыканкама ў падаўжэньні працоўнага кантракту. Алесь Чыгір мае трох непаўнагадовых дзяцей, ягоная жонка знаходзіцца ў адпачынку па догляду за дзіцяцем. Беспрацоўны настаўнік прывязаў сябе ланцугамі да слупа каля будынку гарвыканкаму. Ён ўпэўнены, што кантракт не працягнуты з-за актыўнага ўдзелу на мінулых выбарах і падтрымкі на іх Аляксандра Мілінкевіча.
Варта зазначыць, што ўжо тры дэпутаты мясцовых саветаў у Бабруйску звольненыя з працы — Фёдар Вароніч, Алесь Чыгір і Вячаслаў Сьвізуноў. Спадар Вароніч пазбаўлены пасады старшыні Бабруйскага міжраённага камітэту дзяржкантролю. Спадар Сьвізуноў зьвяртаўся ў