Лукашэнка: Cпіс невыязных запрацуе на поўную моц
https://spring96.org./be/news/51043
2012
2012-03-21T21:02:41+0300
2012-03-21T21:02:41+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Улады Беларусі маюць намер увесьці «на поўную моц» спіс невыязных грамадзян, паведаміў у інтэрв’ю тэлеканалу Russia Today Аляксандр Лукашэнка.
На пытанне, ці створаны такі спіс, Лукашэнка адказаў: «А мы зрабілі. І то мы яго яшчэ не ўвялі. На поўную моц яшчэ не ўвялі. Але ўвядзем».
Ён абвінаваціў апазіцыянераў у падбухторванні Захаду да ўвядзення санкцый у дачыненьні да беларускіх чыноўнікаў, бізнэсменаў і прадпрыемстваў:
«Гэта яны падкідаюць Захаду прозвішчы, арганізацыі, прадпрыемствы і настойваюць на ўвядзенні эканамічных санкцыяў. Яны», — падкрэсліў Лукашэнка.