Грамадскія актывісты з Баранавіч прысвяцілі верш Валерыю Шчукіну
З нагоды 70-годдзя праваабаронцы Валерыя Шчукіна яго баранавіцкія сябры і аднадумцы прысвяцілі яму верш – Чалавеку, для якога служэнне закону і абарона ахвяраў беззаконня стала сэнсам жыцця і дзейнасці.
Алесь Белы, Сяргей Гоўша, Вячаслаў Болбат і Віктар Сырыца падкрэсліваюць, што ганарацца патрыётам і грамадзянінам Валерыем Шчукіным і схіляюць калені перад Чалавекам, для якога служэнне закону і абарона пацярпелых ад беззаконня стала сэнсам жыцця і дзейнасці.
Вы вырашылі жыць не па фэн-шую,
У каўтаранга іншыя задачы,
спадар Валерый, шчыра Вас віншуем!
З днём нараджэння, шчасця і ўдачы.
Падводнік, што заўсёды жыў культурна,
Пры боку корцік, зоркі на пагонах…
А вас, Асобу, зачынялі ў турмах,
Хацелі Шчукіна зрабіць прыгонным.
Ды маракі прывыклі да нягод,
За Вамі і за намі перамога!
Працягвайце Вы дальні свой паход,
Жывіце ў шчасці, ў радасці і з Богам!
Праваабарончы цэнтр “Вясна” далучаецца да гэтых сардэчных віншаванняў Валерыя Аляксеевіча з такім прыгожым юбілеем!