Чатырнаццаты. І Марголіна не выпускаюць у Эўразьвяз
https://spring96.org./be/news/51113
2012
2012-03-23T16:09:29+0300
2012-03-23T16:09:29+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Намесьнік старшыні АГП Леў Марголін атрымаў даведку ў Барысаўскім РУУС, што яму часова абмежавана права на выезд за мяжу.
Там патлумачылі, што гэтае рашэньне прынятае
з прычыны «прад’яўленьня грамадзянскага пазову ў судзе». Такую
інфармацыю падаў Мін’юст.
«Які пазоў, у якім судзе? Невядома. Ну і давядзецца ж некаму з чыноўнікаў міністэрства беззаконьня трымаць адказ за свае выбрыкі», — сказаў у інтэрвію ucpb.org Леў Марголін.
Пры праходжаньні пашпартнага кантролю ў выезьдзе зь Беларусі адмовілі Анатолю Лябедзьку, Сяргею Калякіну, Віктару Карняенку, Валянціну Стэфановічу, Андрэю Дынько, Жане Літвіной, Міхаілу Янчуку, Станіславу Шушкевічу, Андрэю Бандарэнку, Валерыю Ўхналёву і Вінцуку Вячорку. Старшыня БХК Алег Гулак і старшыня юрыдычнай камісіі БХК Гары Паганяйла даведаліся ў аддзелах грамадзянства і міграцыі, што яны ўнесеныя ў сьпіс асобаў, якім абмежаваны выезд за мяжу.