viasna on patreon

Актывіста выклікаюць у пракуратуру 25 сакавіка

2012 2012-03-25T09:49:32+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У Дзень Волі капыльскі актывіст аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя» Віктар Дашкевіч павінен зьявіцца ў пракуратуру.

Паводле Дашкевіча, 23 сакавіка да яго ў вёску Калодзезная Капыльскага раёну прыехаў участковы з суседняга сельсавету і ўручыў позву на 25 сакавіка ў раённую пракуратуру. У пракуратуры па тэлефоне актывісту паведамілі, што выклікаць яго загадаў пракурор Менскай вобласьці.

«На маё пытаньне, чаму мяне выклікаюць у нядзелю, калі пракуратура не працуе, мне адказалі, што для мяне пракуратура працаваць будзе», — распавёў Віктар Дашкевіч прэсавай службе БХД.

Актывіст сказаў, што транспарт ў гэты дзень ня ходзіць, таму ў нядзелю ён фізычна не зможа патрапіць ў Капыл.

Віктар Дашкевіч паведаміў, што падобны выпадак зь ім адбыўся ў мінулым годзе, калі 7 кастрычніка, напярэдадні Народнага сходу, яго выклікалі ў пракуратуру ў суботу, 8 кастрычніка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства