viasna on patreon

У Гародні затрымалі траіх маладафронтаўцаў

2012 2012-03-25T10:14:44+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Гародні 24 красавіка затрымалі траіх маладафронтаўцаў. Пра гэта паведаміла Натальля Турэйка. «Забралі пры расклейцы ўлётак, склалі пратакол на траіх чалавек — "хуліганка",» — распавяла дзяўчына. У затрыманых Наталлі Турэйкі, Аляксандра Соткіна і Беабаты Грабоўскай ўзялі адбіткі пальцаў і адпусьцілі. Ім сказалі, што ў панядзелак 26 сакавіка а 9-й гадзіне ў судзе Ленінскага раёну адбудзецца разгляд адміністрацыйнай справы.

"Гарадзенская Вясна"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства