Перфоманс пра сітуацыю ў Беларусі на вуліцах Кракава (фота)
https://spring96.org./be/news/51179
2012
2012-03-26T16:22:39+0300
2012-03-26T16:22:39+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/akcyja-krakau-25.03.12a.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Беларуская моладзь, якая навучаецца ў кракаўскіх ВНУ, 25 сакавіка ладзіла акцыю салідарнасці з палітвязнямі.
Студэнты чатыры гадзіны сядзелі з звязанымі ланцугамі рукамі і чорнымі мяшкамі на галовах. Гэты акт сімвалізаваў сітуацыю, якая склалася на сёння ў Беларусі. Падчас перфомансу раздаваліся ўлёткі з інфармацыяй пра сітуацыю з правамі чалавека ў нашай краіне, а ахвотныя пісалі лісты да палітвязняў.
“Пасля чатырох гадзінаў сядзення на адным месцы баліць спіна і трошкі прастыла, але галоўнае, што мы выказалі сваю салідарнасць і адзінства з палітвязнямі”, - адзначыла адна з удзельніц акцыі.