ЛТП: метады лекавання (відэа)
Лекава-працоўны прафілакторый альбо ЛТП
з'яўвіўся ў Савецкім саюзе ў 60-х гадах. У гэтую ўстанову па пастанове
суда накіроўваліся людзі на прымусовае лекаванне ад алкагалізма і
наркаманіі. ЛТП знаходзіўся і працягвае знаходзіцца ў сістэме МУС і мала
чым адрозніваецца ад звычайнай зоны. З усіх постсавецкіх краінаў гэтая
інстытуцыя захавалася толькі ў Беларусі і Туркменіі. З часоў Савецкага
саюза сістэма фунцыянавання ЛТП мала памянялася, але крыху палагоднела.
Так, максімальны тэрмін, на які зараз накіроўваць у гэты прафілакторый
-- 1 год, адменена прымусовае лекаванне ад алкагалізма і наркаманіі.
Раней, чалавека, які адмаўляўся лячыцца адпраўлялі ў турму, зараз такіх
лякуюць прымусовай працай. Залішне казаць, напэўна, што сістэма ЛТП
састарэла, праблему не вырашае, ад алкагалізма не лечыць.
Аб метадах лекавання і стаўленні да яго тых, хто знаходзіцца ў ЛТП, распавядае гамяльчук Віктар.