Ахвяра Дня Волі: звольнілі за тое, што даў апазыцыі апаратуру
https://spring96.org./be/news/51213
2012
2012-03-27T16:18:13+0300
2012-03-27T16:18:13+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Дырэктара Беларускага радыётэлевізійнага перадаючага цэнтру Андрэя Караіма звольнілі пасьля таго, як ён дазволіў выкарыстаньне гукаўзмацняльнай апаратуры падчас мітынгу на плошчы Бангалор 25 сакавіка.
Арганізатары акцыі кажуць, што шэсьце і мітынг былі дазволеныя
Менгарвыканкамам, а таму з БРТПЦ была заключаная дамова і заплачаныя
грошы за выкарыстаньне апаратуры.
Аднак гукаўзмацняльную тэхніку арганізатары мітынгу так і не скарысталі,
бо супрацоўнікі міліцыі блякавалі яе разам з аўтамабілем, які меўся
даставіць гукаўзмацняльнікі на плошчу Бангалор.
27 сакавіка зрабілася вядома, што Андрэй Караім больш не ачольвае Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Беларускі радыётэлевізійны перадаючы цэнтар».