viasna on patreon

Бабруйск: Канстанцін Локцеў будзе судзіцца з былым працадаўцам

2012 2012-03-28T16:28:35+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sud8.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праблемы на працы ў Канстанціна Локцева пачаліся яшчэ пасля мінулагодняга Народнага схода, - ён быў старшынём аргкамітэта. За гэта грамадскі актывіст быў пакараны трыма суткамі адміністрацыйнага арышту. 

А пасля візітаў на месца яго працы супрацоўнікаў КДБ, Канстанціна пачалі літаральна выжываць з летніка “Мечта”. Яго непасрэдны начальнік нават збіраў у калектыве подпісы за звальненне Локцева.

У лютым дэмактывісту паведамілі, што яго ўсё ж звольнілі, пры гэтым дакументы на звальненне, як аказалася, былі падпісаныя яшчэ 17 студзеня. Начальства Локцева называе прычынай звальнення прагул. Але Канстанцін адзначае, што па папярэдняй дамоўленасці з працадаўцам у яго ўвогуле быў вольны графік. 

Бабруйчанін напісаў скаргу ў Міжраённую інспекцыю працы і падаў іск у суд, каб дамагчыся кампенсацыі і прыцягнуць да адказнасці працадаўцу.

На днях Канстанцін Локцеў атрымаў адказ з інспекцыі працы. Яе спецыялісты знайшлі шэраг парушэнняў, такіх, як адсутнасць загадаў пад роспіс аб звальненні, невыплата грошай у дзень звальнення. Актывісту параілі звярнуцца ў суд.

Першае пасяджэнне па пытанню незаконнага звальнення Канстаніцна Локцева прызначана на 2 красавіка ў судзе Бабруйска і раёна.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства