Прэзідэнцкая бібліятэка прапануе наведаць тэматычную выставу "Канстутыцыі Беларусі: 20 унікальных дакументаў"
Канстыту́цыя Рэспу́блікі Белару́сь — Асноўны Закон краіны, якім замацаваны прынцып вяршынства права. Забеспячэнне правоў і свабодаў грамадзян Рэспублікі Беларусь ёсць найвышэйшай мэтай дзяржавы. У першым артыкуле Канстытуцыі абвяшчана, што “Рэспубліка Беларусь - унітарная дэмакратычная сацыяльная прававая дзяржава”. Другі артыкул кажа, што “Чалавек з'яўляецца найвышэйшай каштоўнасцю грамадства і дзяржавы”.
Як адзначаецца ва ўводзінах да яе, "станаўленне дзяржаўнасці на землях сучаснай Беларусі налічвае больш чым тысячагадовую гісторыю, пачынаючы з складвання першых беларускіх протадзяржаў у 5–6 стст., далейшай лагічнай іх эвалюцыі і ўтварэння ў 9 стагоддзі Полацкага, Тураўскага, Смаленскага і некаторых іншых беларускіх княстваў. Падзеі і жыццё людзей, што пражывалі на тэрыторыі сучаснай Беларусі, непарыўна звязаны з грамадскімі адносінамі і прававымі нормамі канстытуцыйнага характару, што дзейнічалі ў розныя гістарычныя перыяды. Таму так важна ведаць гісторыю права нашых продкаў. Веданне гісторыі, сваіх каранёў дапамагае асэнсаваць сучаснасць і зазірнуць у будучыню".
Паколькі складана было прадставіць тэксты усіх сабраных і апрацаваных актаў з гісторыі канстытуцыйнага права Беларусі, бо іх у бібліятэцы больш за 300, таму на дадзенай выставе толькі 20 рарытэтных крыніц, а канкрэтны выбар асобных дакументаў абумоўліваўся неабходнасцю па магчымасці поўна адлюстраваць розныя перыяды гісторыі Беларусі.
Тэматычная віртуальная выстава «Канстытуцыі Беларусі: 20 унікальных дакументаў»
З арыгіналамі дакументаў і выставай у яе традыцыйным – неэлектронным – варыянце можна азнаёміцца ў аддзеле старадрукаў і рэдкіх выданняў бібліятэкі па адрасу: Мінск, вул. Савецкая, 11 (Дом Ураду, правае крыло).