viasna on patreon

У Ветцы правялі два суботнікі замест аднаго

2012 2012-04-02T10:54:05+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/praca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Жыхары Веткаўскага раёна трапілі ў няміласць да кіраўніцтва, і іх пакаралі яшчэ адным суботнікам. Артыкул «Суботнік мог быць лепшым» змясціла раённая газета «Голас Веткаўшчыны». Выданне піша, што 24 сакавіка працоўныя калектывы райцэнтру выйшлі на ўборку замацаваных тэрыторый. «Планавалася, што будзе цалкам наведзены парадак у парках, на вуліцах, каля адміністрацыйных будынкаў. Так, цэнтр горада прыбралі, але многія з вызначаных мэтаў засталіся нявыкананымі», - заўважыў карэспандэнт. І гэта раззлавала старшыню райвыканкама. «Рыгор Аніскавец не хаваў свайго незадавальнення з гэтай нагоды. Падводзячы вынікі суботніка, ён даў зразумець усім кіраўнікам працоўных калектываў, што да навядзення парадку трэба падыходзіць больш адказна. Прадпрыемствы і арганізацыі, якія добрасумленна адпрацавалі на суботніку, можна пералічыць па пальцах, а калектыў Прыснянскай школы наогул праігнараваў суботнік», - абураецца выданне.

І таму 31 сакавіка грамадзяне, якія «падвялі» раённае кіраўніцтва, зноў павінны выйсці на суботнік.

Варта заўважыць, што кіраўніцтва наогул любіць працу падначаленых, за якую не трэба плаціць. 31 сакавіка прайшоў суботнік і ў Гомелі. Прычым людзі працавалі як на вуліцах, так і на працоўных месцах. Напрыклад, гандляры крамы «Родная сторона» на вуліцы Рагачоўскай у гэты дзень у кароткіх перапынках паміж абслугоўваннем пакупнікоў мылі свае працоўныя месцы – касы. Іншыя насіліся па краме з анучамі і праціралі дзе што бачылі: вокны, паліцы, вітрыны. Пакупнікам ад гэтага вэрхалу былі адным толькі перашкоды.

На Рэчыцкай шашы абласнога цэнтра супрацоўнікі адной з арганізацый для ім толькі вядомай мэты капалі рыдлёўкамі зямлю ля праезджай часткі, прычым у адным месцы. Гэта «дзейства», як людзі дружна і зладжана махалі рыдлёўкамі, тут жа здымалі супрацоўнікі дзяржаўнага тэлебачання.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства