Акывіста АГП Сяргея Ліса запалохвалі “невядомыя”
Магчымасць такой сустрэчы прадстаўніка дзяржбяспекі і Сяргея Ліса забяспечыла Дзяржаўтаінспекцыя. Яна і затрымала транспартны сродак, на якім ехаў актывіст у аграгарадок Азёры, Гродзенскага раёна. Так званая праверка дакументаў на дарозе, на думку Сяргея Ліса, нішто іншае, як непрыхаваны ціск на грамадска актыўных людзей:
- Яны ведаюць усіх актывістаў, і таму маюць намер нейкім чынам рабіць на іх ціск і запалохваць. У аграгарадку Азёры ёсць вялікая колькасць людзей, якія падтрымліваюць АГП. У асноўным - гэта сяляне, простыя людзі. Кірыл Семянчук – сябра АГП.
Пад час гутаркі яго спрабавалі запалохаць. Яму прыгразілі, што арыштуюць на 15 сутак, калі той не дасць патрэбнай ім інфармацыі. Пратакола размовы пасля сустрэчы на дарозе праваахоўныя органы Сяргею Лісу не пакінулі.