viasna on patreon

Аляксей Паўлоўскі патрабуе сродкі ад суботніка накіраваць на паляпшэнне бытавых умоваў для рабочых

2012 2012-04-03T13:15:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/paulouski_aliaksiej.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляскей Паўлоўскі

Аляскей Паўлоўскі

За заробленыя грошы на суботніку грошы Аляксей Паўлоўскі прапануе кіраўніцтву стварыць нармальныя бытавыя ўмовы для рабочых-будаўнікоў.

Адпаведныя заявы ён накіраваў старшыні Магілёўскага аблвыканкаму і ў архітэктурны нагляд па Магілёўскай вобласці.

“У будаўнічых арганізацыях горада, у тым ліку ў “Прамжылбудзе”, дзе я працаваў цягам года, адсутнічаюць хоць нейкія бытавыя ўмовы для рабочых. Няма ўмывальнікаў і моек, душавых, абсталяваных пакоеў для харчавання. Няма нармальных сучасных бытовак”, - гаворыць Аляксей Паўлоўскі.

“Я хачу, каб кіраўніцтва горада прыняла адпаведнае рашэнне па навядзенні парадку на будаўнічых пляцоўка. Гэта ж сорамна, калі ў ХХІ стагоддзі людзі працуюць з парушэннем тэхнікі бяспекі і элементарна не могуць памыцца і паесці бо няма ўмоваў для гэтага”, - працягвае рабочы-будаўнік.

Нагадаем, што з Аляксеем Паўлоўскім (праз ягоную актыўную прафсаюзную дзейнасць) кіраўніцтва “Прамжылбуда” не працягнула працоўны кантракт. Зараз актывіст суддзіцца з былым наймальнікам. Ён хоча змяніць фармулёўку свайго звальнення і спагнаць з “Прамжылбуда” грошы за шматлікія парушэнні ўмоваў працоўнага кантракту.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства