viasna on patreon

У ноч на 20 чэрвеня зьняволеная актывістка незарэгістраванага руху ЗУБР Тацяна Елавая была дастаўленая са сьпецпрыёмніку-разьмеркавальніку ў 9 клінічную бальніцу г. Мінска, дзе ёй была зробленая тэрміновая аперацыя.

2003 2003-06-20T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Тацяна Елавая была арыштаваная 18 чэрвеня пасьля здачы апошняга школьнага экзамена. Т.Елавую асудзілі на 10 сутак адміністратыўнага арышту за ўдзел ў акцыі, якая адбылася 3 красавіка каля амбасады ЗША ў падтрымку дзеяньняў ЗША ў барацьбе з міжнародным тэрарызмам.

Паводле інфармацыі руху ЗУБР, “на Акрэсьціна Т. Елавую пасадзілі ў камеру памерам 4 на 4, дзе апрача яе знаходзіліся шэсьць бамжэй, прастытутка і хуліганка. Праз гадзіну ў Т. Елавую паднялася тэмпература, але адміністрацыя сьпецпрыёмніка адмовілася выклікаць доктара. На наступны дзень стан здароўя пагоршыўся, але фельчар абмежаваў медыцынскую дапамогу таблеткай асьпірыну. На працягу дня стан здароўя Т.Елавой працягваў пагаршацца. Толькі ў 22.00, калі ў Т.Елавой пачалося запаленьне пераносіцы была выкліканая хуткая дапамога. Доктар сказаў, што калі не будзе аказаная неадкладная медыцынская дапамога, то запаленьне можа перайсьці на мозг”. Тацяну Елавую дастаўленая на міліцэйскай машыне
ў рэанімацыйнае аддзяленьне 9-ай клінічнай бальніцы, дзе была зробленая тэрміновая аперацыя.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства