viasna on patreon

Без дакументаў Ігар Случак не можа вярнуцца ў Эстонію

2012 2012-04-05T09:10:15+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Заснавальнік ініцыятывы “Справаводства па-беларуску” Ігар Случак атрымаў чарговы адказ з Вярхоўнага суда.

На першую скаргу яму адказаў намеснік старшыні Вярхоўнага суда, хоць скарга была адрасаваная на імя старшыні. Але і гэтым разам адказ прыйшоў за подпісам намесніка старшыні.

Ігар Случак:
- Зноў прыйшоў адказ з суда па той справе, у якой мяне абвінавацілі ў бруднай лаянцы і адштурхванні грамадзяніна. Суддзя Федарцоў зноў адказаў, што мяне абвінавацілі і асудзілі слушна, што я сапраўды гэта рабіў.

Летась у жніўні Ігара Случака ў Гомелі затрымала міліцыя, яго абвінавацілі ў дробным хуліганстве. Хлопец быў асуджаны і атрымаў трое сутак арышту. Грамадскага актывіста абвінавацілі ў бруднай лаянцы і ў хуліганстве, нібыта ён штурхай нейкага грамадзяніна.

Пасля таго здарэння нечая цікавасць да Ігара Случака ў Гомелі не знікае. Хлопец вучыцца ў Эстоніі. Напярэдадні Дня Волі ён прыехаў у родны горад, дзе быў моцна збіты.

- Забралі мой тэлефон і гаманец, у якім былі дакументы, грошы. На шчасце, ніякіх цяжкіх пашкоджанняў не атрымаў. Але збівалі брутальна: нагамі завалілі і нагамі білі.

У гаманцы былі не толькі грошы, але і дакументы, у тым ліку і дазвол на часовае пражываенне ў Эстоніі. Цяпер Ігару Случаку трэба аднавіць усе дакументы, каб вярнуцца ў Эстонію і працягнуць вучобу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства