viasna on patreon

Суд перанёс дасудовае паседжанне па скарзе Алега Гулака

2012 2012-04-05T11:31:48+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/gulak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Старшыня РПГА “Беларускі Хельсінскі Камітэт” Алег Гулак

Старшыня РПГА “Беларускі Хельсінскі Камітэт” Алег Гулак

6 красавіка мусіла адбыцца апытанне ў межах дасудовай падрыхтоўкі па скарзе старшыні Беларускага Хельсінкскага Камітэта Алега Гулака аб ягонай забароне на выезд за мяжу. У якасьці адказнікаў па справе выступаюць МУС і Мінюст.

Аднак 4 красавіка з Алегам Гулаком зьвязалася сакратар суду Цэнтральнага раёну Менска, дзе павінна разглядацца справа, і паведаміла, што прызначаная на гэтую справу суддзя ня зможа прысутнічаць на паседжаньні 6 красавіка з-за таго, што ёй трэба весьці прыём грамадзянаў.

Дата паседжаньня перанесена на няпэўны тэрмін, паведаміў Алег Гулак. Праваабаронца адзначыў, што ў сваёй практыцы яму не даводзілася сутыкацца з падобнымі пераносамі.

Такое самае паведамленьне атрымаў і юрыст БХК Гары Паганяйла. Папярэдняе паседжаньне па ягонай справе мела адбыцца 18 красавіка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства