viasna on patreon

На Брэстчыне 20 тысяч жыхароў працуюць у рэжыме вымушанай няпоўнай занятасці

2012 2012-04-06T12:14:53+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/biespracouje-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Такія звесткі распаўсюдзіў камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама. Ва ўмовах няпоўнай занятасці летась вымушана працавалі розныя катэгорыі - як супрацоўнікі невялікіх фірм, так і працоўныя такіх буйных прадпрыемстваў як  Баранавіцкае вытворче баваўнянае аб'яднанне (2,3 тысячы чалавек) ці  СП “Санта-Брэмар” (амаль 3 тысячы чалавек).

У 2012 годзе сітуацыя захоўваецца: у студзені і лютым, акрамя названых прадпрыемстваў, у рэжыме няпоўнай занятасці працавалі Брэсцкі электрамеханічны завод (660 чалавек), “Кобрынская прадзільна-ткацкая фабрыка “Ручайка” ды іншыя. Асабліва складанае становішча назіраецца ў будаўнічай галіне, дзе па скарочаным графіку працавалі каля 2,6 тысячы будаўнікоў Брэста, 1,3 тысячы - Пінска і 1,1 тысячы - Баранавічаў.

Колькасць работнікаў, якім былі прадстаўленыя адпачынкі па ініцыятыве наймальніка, у 2011 годзе склала 16 335 чалавек. Пры гэтым, амаль 9 тысячам (54,6%) з іх гэтыя  адпачынкі даваліся без захавання заработнай платы. І каб наогул не пазбавіцца працы, людзі на гэтыя ўмовы пагаджаліся. Удзельнічаць у так званых грамадскіх аплатных работах, якія арганізуюцца ва ўсіх гарадах і раёнах вобласці, жадаючых не было.

У адпаведнасці з працоўным заканадаўствам, за перыяд вымушанага прастою наймальнік абавязаны выплочваць сваім работнікам 2/3 тарыфнай стаўкі. Але ў большасці выпадкаў не выплочваюць - людзей вымушаюць пісаць заявы з просьбай прадаставіць ім адпачынкі за свой кошт “па сямейных абставінах”.

Тыя, хто не хоча мірыцца з такім стаўленнем, пачынаюць звальняцца і шукаць заробак у іншых рэгіёнах ці краінах. Нават па афіцыйнай інфармацыі, у прамысловасці Брэсцкай вобласці назіраецца імклівы адток кадраў: калі на 1 студзеня 2010 года колькасць работнікаў, занятых у эканоміцы, складала 643,4 тысячы чалавек, дык на 1 студзеня 2011 года - 638,8 тысячы (мінус 4,6 тысячы), а на 1 студзеня 2012 года - ужо 627 тысяч (мінус 11 тысяч за год).

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства