viasna on patreon

Ад жыхароў Жодзіна ўлады ўтойваюць інфармацыю пра лакальную экакатастрофу (відэа)

2012 2012-04-06T15:20:19+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zhodzina-tec.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Разлив масла с жодинской ТЭЦ

Разлив масла с жодинской ТЭЦ

У пачатку сакавіка гэтага года ў Жодзіна адбылася лакальная экалагічная катастрофа: з-за аварыі на Жодзінскай ЦЭЦ у вадасховішча на рацэ Пліса вылілася масла. Да гэтага часу ад мясцовых жыхароў ўтойваецца маштаб і магчымыя наступствы гэтага здарэння.

Згодна з арт.12 Закона РБ «Аб ахове навакольнага асяроддзя» «Правы і абавязкі грамадзян у галіне аховы навакольнага асяроддзя», “кожны грамадзянін мае права на спрыяльнае навакольнае асяроддзе і на пакрыццё шкоды, прычыненай парушэннем гэтага права, а таксама на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай экалагічнай інфармацыі”. Аднак у Жодзіна пра гэта, мабыць забыліся.

Толькі дзякуючы журналістам мясцовага незалежнага сайта zhodzina.by інфармацыя пра ўцечку алею з Жодзінскай ЦЭЦ была апублікаваная ў сакавіку бягучага года. Толькі па сканчэнні двух тыдняў у выканкамаўскай газеце з'явілася паведамленне пра аварыю, у якім былі значна звужаныя маштабы ўцечкі (гаварылася пра 2-3 літры алею) і сцвярджалася, што ўвесь алей ўжо сабраны.

Аднак, па гэты дзень на паверхні ракі Пліса бачна алейная плёнка, а "прылада" па прадухіленні трапляння алею ў раку ўяўляе сабой плаваючыя бярвенні, якія павінны (па задумцы работнікаў ЦЭЦ) папярэджваць распаўсюджванне непрыбранага алею.

Пры гэтым ніякіх афіцыйных паведамленняў з нагоды экалагічнай сітуацыі на рацэ Пліса так і не паступае. А дарэчы ў непасрэднай блізкасці ад месца аварыі знаходзіцца гарадскі пляж, на добраўпарадкаванне якога ў мінулым годзе збіралі грошы ўсім Жодзіна, правёўшы агульнагарадскі суботнік. У жыхароў ўзнікае справядлівае пытанне: калі па гэты дзень наступствы аварыі так і не ліквідаваны, ці змогуць яны летам адпачываць на пляжы? Адказу на гэтае пытанне, а таксама на пытанне, якая рэальная экалагічная сітуацыя ў Жодзіна, яны пакуль так і не атрымалі.

 

Ад жыхароў Жодзіна ўлады ўтойваюць інфармацыю пра лакальную экакатастрофу (відэа)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства