viasna on patreon

У Віцебску – новая акцыя салідарнасьці зь Сяргеем Каваленкам

2012 2012-04-09T11:04:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kavalenka-piket1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пікет \

Пікет \

8 красавіка ў Віцебску адбылася чарговая акцыя ў падтрымку галадоўніка Сяргея Каваленкі, які знаходзіцца ў цяжкім стане ў калёніі “Віцьба-3″. У акцыі ўзялі ўдзел жонка палітвязьня Алена і яшчэ адна дзяўчына. Падчас акцыі было зладжана тры пікеты ў цэнтральнай частцы гораду: каля гандлёвага цэнтру “Беларусь”, на прывакзальнай плошчы і перад брамай ля ўваходу ў Пакроўскую царкву. Пікетоўцы трымалі плякат “Свабоду Сяргею Каваленку!” і раздавалі мінакам улёткі з інфармацыяй пра зьняволенага. Усяго дзяўчыны распаўсюдзілі каля 300 улётак.

У гэты дзень, калі каталікі і пратэстанты сьвяткавалі Вялікдзень, а праваслаўныя Вербніцу, на вуліцах Віцебску было багата людзей. Шмат вернікаў прыйшлі да царквы, ля якой праходзіў адзін зь пікетаў. Многія падыходзілі да ўдзельнікаў акцыі, бралі ўлёткі, запытваліся пра Сяргея Каваленку і ягоны лёс, цікавіліся, што яны могуць зрабіць для найхутчэйшага вызваленьня палітвязьня.

“Віцебская Вясна”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства