Палітвязьня Дзядка перавялі ў Шклоўскую калёнію
https://spring96.org./be/news/51526
2012
2012-04-10T11:49:32+0300
2012-04-10T11:49:32+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Маці Мікалая Дзядка патэлефанавала ў Магілёўскую калёнію № 15, каб удакладніць дату кароткатэрміновага спатканьня з сынам, але ёй сказалі, што 6 красавіка палітвязьня этапавалі ў Шклоўскую ІК-17.
Прычыну пераводу ў Магілёўскай калёніі патлумачыць адмовіліся, маўляў, родным прыйдзе афіцыйная папера.
У Шклоўскай калёніі маці паведамілі, што 7 красавіка да іх сапраўды
прыбыў Мікалай Дзядок, але прычыны, маўляў, яны ня ведаюць, бо яны —
«прымаючы бок», а праз 3 дні родным павінна прыйсьці папера, дзе
паведамяць, на якім рэжыме будзе ўтрымлівацца Мікалай Дзядок, колькі
перадачаў і спатканьняў яму будзе дазволена.