viasna on patreon

Суд Лунінецкага раёна не задаволіў іск Алега Стахаевіча

2012 2012-04-11T23:55:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/stahaevich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Старшыню незалежнага прафсаюза прадпрыемства “Граніт” з Мікашэвіча Алега Стахаевіча суд Лунінецкага раёна (старшыня суда Васіль Бельскі ) не ўзнавіў на працы. Звальненне Стахаевіча прызнана законным.  

З гэтым не пагадзілася юрыст Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Алена Яськова, якая прадстаўляла інтарэсы Стахаевіча  ў судзе. Алена Яськова адзначыла юрыдычную непісьменнасць у выступленні  пракурора. На яе погляд, матывіровачная частка рашэння з прававога пункту гледжння таксама вельмі слабая.  Напрыклад, што мэтазгоднасць перавучвання Алега залежала ад жадання наймальніка, хаця Стахаевіч быў звольнены  па артыкуле, дзе гаворыцца пра абавязковасць наймальніка ў перавучэнні, адзначае Яськова.

Сам Алег Стахаевіч назваў суд клаўнадай. Такое рашэнне суда актывіст лічыць заангажаваным, мэта прававога беззаконня – знішчыць незалежную супоку на “Граніце”.

Падтрымаць Алега прыехалі каля паўсотні лідэраў і актывістаў незалежных прафсаюзаў. Яськова сказала, што рашэнне суда будзе абскарджана ў вышэйстаячых інстанцыях, а ўсе абставіны звальнення будуць прымацаваныя да справы аб парушэнні правоў прафсаюзаў і працоўных у Беларусі. Вынікі судовага разгляду таксама будуць накіраваныя ў Міжнародную арганізацыю працы.

Стахаевіча звольнілі з працы на “Граніце”, дзе ён працаваў кіроўцам «БелАЗу» пасля выхаду вялікай колькасці рабочых з дзяржаўнага прафсаюзу і арганізацыі суполкі незалежнага прафсаюзу, лідэрам якой быў абраны Алег Стахаевіч.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства