Мільённые штрафы за “брыдкаслоўе”
12 красавіка суд Ленінскага раёна Менска аштрафаваў актывістаў Маладога Фронту Насту Шулейка і Юрыя Ходуса, затрыманых учора ля станцыі метро “Кастрычніцкая”.
Асудзілі маладафронтаўцаў па артыкуле 17.1 КаАП “Дробнае хуліганства”.
Суддзя Марына Запаснік аштрафавала Насту Шулейка на 20 базавых велічынь (2 млн рублёў), а суддзя Міхаіл Хома - Юрыя Ходуса на 15 базавых велічынь (1.5 млн рублёў).
Нагадаем, што маладзёны былі затрыманы 11 красавіка на ўваходзе на станцыю метро “Кастрычніцкая”, дзе ў гадавіну трагедыі ў метро праходзіла адкрыццё мемарыяльнага знаку “Рака памяці”. Супрацоўнікі міліцыі даставілі іх у Ленінскі РУУС і склалі пратаколы за брыдкаслоўе.
Судзілі моладзевых актывістаў падчас абедзенага перапынку – напэўна, каб ніхто не змог патрапіць на працэсы.